MOVA MOVIE: «OSCAR SHORTS-17 НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ» 2D

С 30 Ноября по 15 Декабря

MOVA MOVIE: «OSCAR SHORTS-17 НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ» 2D

3D Кинозал Дворца Республики представляет!

MOVA MOVIE: «OSCAR SHORTS-17 НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ»

Шоў-прэм’ера 30 лістапада ў 20:00 (кінасеанс – 21:00)

Упершыню за ўсю гісторыю Амерыканскай кінаакадэміі і беларускага кінематографа адразу 5 фільмаў-намінантаў на Прымію “OSCAR-2017” можна будзе ўбачыць на роднай беларускай мове!

Калекцыя кароткаметражнага кіно “OSCAR SHORTS-2017” як і заўсёды здзіўляе сваёй асабістасцю, вострым сюжэтам і неверагоднай прыгажосцю.

У рамках новага праэкту «MOVA MOVIE» 5 караткаметражных карцін-намінантаў на прэмію OSCAR-2017 будуць перакладзены на беларускую мову і агучаны зоркамі беларускай эстрады, музыкамі, тэле і радыё вядучымі, дызайнерамі і вядомымі інтэрнэт-блогерамі.

У пераагучванні калекцыі «OSCAR SHORTS-17» прынялі ўдзел: Андрэй Бонд, Арцём Рыбакін, Вольга Сацюк, Аляксандр Серыкаў, DJ SELEBRIUM, Іван Вабішчэвіч (“Дядя Ваня”), Вольга Рыжакава, Юрый Вашчук (“ТЕО”), Руся SHUMA, Вольга Венская, Аляксей Жыгалковіч, Берта і інш.

Паказы кінакалекцыі праэкту «MOVA MOVIE: OSCAR SHORTS-17 на беларускай мове» прайдуць ў Кіназале Палаца Рэспублікі з 30 лістапада па 15 снежня. Таксама 30 лістапада ў 20:00 адбудзецца афіцыйная цэрэмонія адкрыцця праэкту, якая пройдзе ў фармаце стылізаванай Шоў-прэм’еры з удзелам зорак беларускай эстрадыі. Пачатак шоў-прэм’еры – 30.11.2017г. у 20:00, пачатак кінасеанса 21:00.

Дэвізам праэкта «MOVA MOVIE» з’яўляецца слоган – “Глядзім на роднай!”. А асноўная мэта праэкту – падарыць людзям магчымасць глядзець сусветнае кіно на беларускай мове. Асабістасць даннага праэкту заключаецца ў тым, што ён стаў новым вопытам для ўсіх удзельнікаў (амаль ніхто з артыстаў, прымаючых удзел у пераагучванні, не маў такой магчымасці раней).

Увесь праэкт «MOVA MOVIE» трымаецца толькі на агульнай ідэе удзельнікаў. Са слоў арганізатараў – “Ніхто з прымаючых удзел у рэалізацыі праэкта не ставіць перад сабой мэты зарабіць на гледачах. Наш праэкт не мае ніякіх кампаній-спонсараў, якіх мы павінны рэкламаваць, не мае ніякага адміністрацыйнага ўплыву. Усё робіцца толькі з адной мэтай – даць гледачам, якія жадаюць глядзець кіно на беларускай мове, гэтую асаблівую магчымасць.”.

Першай карцінай для перакладу на нашу родную мову не выпадкова была абрана калекцыя «OSCAR SHORTS-17», бо менавіта Оскараўскія кінастужкі заўсёды маюць высокую мастацкую каштоўнасць, адрозніваюцца сваёй прыгажосцю ды асаблівай эмацыйнасцю. Оскараўскія фільмы заўсёды падымаюць востра-сацыяльныя, актуальныя на сусветным узроўне і, часам, пікантныя тэмы. Тэмы “не для ўсіх”. Тэмы і сюжэты для тых, хто гатовы да іх успрымання. Як і сама беларуская мова, хоць і з’яўляецца дужа прыгожай і вядомай кожнаму беларусу, але сягодня, на вялікі жаль, з’яўляецца мовай “не для ўсіх”, толькі для тых, хто ўжо гатовы да яе прыгажосці і глыбокага сэнсу яе выкарыстання. 

Расписание сеансов

Стоимость билетов -  8,00 бел.руб.

Билеты можно приобрести в кассах Дворца Республики. Кассы работают ежедневно с часов.

На сайте билетного оператора www.ticketpro.by без верхней комиссии

Предварительный заказ билетов для групп свыше 15 человек по телефону 229 90 62